Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эва Маралеса з перамогай на выбарах Прэзідэнта Балівіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эва Маралеса з перамогай на выбарах Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Эва Маралеса будзе прадоўжаны курс Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія на далейшае ўмацаванне дружбы і стратэгічнага партнёрства з Беларуссю.

    "Мы гатовы да актыўнай сумеснай работы па пашырэнні традыцыйна дружалюбных сувязей паміж нашымі краінамі, рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва на карысць грамадзян нашых дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.