Віншаванне Эміру Кустурыцу з 60-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Кустурыцу з 60-годдзем.

    "Вы з'яўляецеся прызнаным ва ўсім свеце майстрам сучаснага кінематографа. Вашы яркія, жыццесцвярджальныя фільмы карыстаюцца папулярнасцю ў Беларусі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што творчыя планы Эміра Кустурыцы дадуць магчымасць рэалізаваць сумесныя праекты з Беларуссю, дзе яго добра ведаюць і цэняць.