Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дар'ю Домрачаву з перамогай у гонцы праследавання на чэмпіянаце свету па біятлоне
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Дар'ю Домрачаву.
"Дарагая Дар’я!
Ад усёй душы віншую з заваяваннем залатога медаля!
Твая бліскучая перамога тым больш дарагая, што гэта першае золата чэмпіянату свету па біятлоне ў гісторыі суверэннай Беларусі.
Уся краіна з заміраннем сэрца назірала за гонкай і балела за зорку беларускага біятлона. Мы ў захапленні і ганарымся табой!
Сваім яркім і прыгожым выступленнем ты яшчэ раз пацвердзіла: Дар'я Домрачава - лепшая ў свеце!
Яшчэ раз віншую з перамогай, а таксама з высокай дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Айчыны ІІІ ступені, якую ты па праву заслужыла.
Шчыра жадаю табе, дарагая Дар’я, здароўя, дабрабыту, здзяйснення жаданняў у жыцці і спорце!
Новых перамог табе! Ты сапраўдны лідар нацыянальнай каманды, твар беларускага спорту!"