Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Данілу Медыну Санчэса з перамогай на выбарах Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Данілу Медыну Санчэса з перамогай на выбарах Прэзідэнта Дамініканскай Рэспублікі.

    "Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ва ўстанаўленні ўсебаковых сувязей з Дамініканскай Рэспублікай, пашырэнні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, а таксама рэалізацыі значнага патэнцыялу двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.