Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў Беларускага саюза журналістаў
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў Беларускага саюза журналістаў з 55-годдзем гэтага грамадскага аб'яднання.
"Ваш творчы саюз сваёй шматгадовай дзейнасцю заслужыў рэпутацыю аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання нашай краіны. Пазіцыя арганізацыі вызначаецца прынцыповасцю і бескампраміснасцю ў адстойванні прафесійных інтарэсаў журналісцкай супольнасці, данясенні да людзей праўдзівай і дакладнай інфармацыі, умацаванні незалежнасці нашай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за сваю гісторыю Беларускі саюз журналістаў не здрадзіў лепшым традыцыям айчыннай публіцыстыкі. "Вы садзейнічаеце эканамічнаму прагрэсу краіны, дасягненню сацыяльнай справядлівасці, спрыяеце выхаванню грамадзян Беларусі ў духу патрыятызму, умацаванню маральнасці і духоўнасці ў грамадстве", - лічыць Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў ветэранам і членам аб'яднання здароўя, творчых поспехаў, натхнення і рэалізацыі ўсяго задуманага, далейшай плённай працы на карысць роднай Айчыны.