Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе Вікторыю Азаранка
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе Вікторыю Азаранка з выдатным выступленнем на турніры WTA ў Катары.
"Гэта яркая і пераканаўчая перамога над лепшымі ракеткамі планеты зноў пацвердзіла: твой зорны ўзлёт - не выпадковая ўдача, а вынік вялікай самаадданай работы, жалезнага спартыўнага характару і нястрымнага імкнення быць першай заўсёды і ва ўсім", - гаворыцца ў віншаванні.
"Не сумняваюся, што наперадзе цябе чакаюць вялікія поспехі на самых прэстыжных міжнародных турнірах, дзе мільёны заўзятых тэнісных балельшчыкаў з гордасцю і павагай будуць вымаўляць слова "Беларусь". І ты заўсёды помні: за табой - Радзіма, дзе ў цябе вераць, любяць і заўсёды чакаюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.