Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з перамогай у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету.

     

    "Дзякуючы тваім старанням над стадыёнам у нямецкім Оберхофе зноў гучаў беларускі гімн і вышэй за ўсіх развяваўся сцяг нашай Радзімы. Дзякуй табе за такі навагодні падарунак для мільёнаў аматараў спорту. Мы ганарымся табой", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.