Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяну Драздоўскую
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па парусным спорце Таццяну Драздоўскую і яе трэнера Сяргея Марозава з паспяховымі выступленнямі на этапах Кубка свету і Еўропы ў класе "Лазер-Радыял".
"Мы ганарымся тым, што ўпершыню ў гісторыі айчыннага паруснага спорту беларуская яхтсменка ўзначаліла сусветны рэйтынг", - гаворыцца ў віншаванні.
"Лідарства сярод эліты алімпійскай дысцыпліны паруснага спорту не выпадковая ўдача, а вынік вялікай самаадданай работы і мэтанакіраванасці ў дасягненні перамогі", - лічыць Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы ўдачы ў заваяванні новых спартыўных вяршынь на славу роднай Беларусі.