Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Дар'ю Домрачаву з перамогай

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Дар'ю Домрачаву з перамогай у гонцы праследавання на этапе Кубка свету ў расійскім Ханты-Мансійску і заваяваннем Малога хрустальнага глобуса Кубка свету ў гэтай дысцыпліне.

    "Гэта была прыгожая, дастойная гонка, якая запатрабавала максімальнай аддачы, і перамога прыйшла да мацнейшай", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Дар'і Домрачавай далейшых поспехаў у спорце і жыцці.