Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бунянга Варачыта

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бунянга Варачыта з выбраннем на пасаду генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Народна-Рэвалюцыйнай партыі Лаоса.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне далейшаму ўмацаванню адносін з Лаосам. Прэзідэнт таксама адзначыў канструктыўны характар двухбаковага супрацоўніцтва.