Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускую фрыстайлістку Алу Цупер з заваяваннем залатога алімпійскага медаля

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Алу Цупер з заваяваннем залатога медаля на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

    "Дарагая Ала!

    Ад усяго сэрца віншую цябе з бліскучай перамогай!

    Сёння зноў на Алімпе моцная духам жанчына. Залог тваёй перамогі - мэтанакіраванасць, воля, вялікая працавітасць і смеласць.

    Сваім яркім выступленнем ты падарыла сапраўднае свята не толькі беларускім балельшчыкам, але і ўсім прыхільнікам гэтага відовішчнага і экстрэмальнага віду спорту.

    Прызнаныя фаварыты засталіся далёка ззаду, і ты прадэманстравала ўсяму свету майстэрства найвышэйшага класа.

    Гонар перапаўняе нашы сэрцы!

    Дзякуй табе, трэнерам і ўсяму калектыву нацыянальнай каманды за радасныя мінуты трыумфу.

    Шчасця, здароўя і ўдачы!" - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.