Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Башара Асада з выбраннем Прэзідэнтам Сірыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Башара Асада з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Сірыя будзе і ў далейшым паспяхова змагацца з тэрарызмам і знешнім умяшаннем у свае ўнутраныя справы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у паспяховым выхадзе Сірыі з крызісу і зацікаўленасці ў далейшым развіцці і ўмацаванні двухбаковых адносін ва ўсіх сферах.