Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антона Кушніра з заваяваннем залатога алімпійскага медаля

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па фрыстайле Антона Кушніра з заваяваннем залатога медаля на Алімпійскіх гульнях у Сочы.

    "Дарагі Антон!

    Сёння табой упісана новая старонка ў гісторыю сусветнага спорту.

    Да гэтага поспеху ты прыйшоў праз гады цяжкіх трэніровак і выпрабаванні, якія выпалі на тваю долю. Уся краіна з заміраннем сэрца перажывала за цябе, і ты падарыў нам свята.

    Алімпійскія гульні ў Сочы запомняцца сапраўдным трыумфам беларускай школы фрыстайла!

    Дзякуй за гэта ўсяму калектыву нацыянальнай каманды!

    Жадаю моцнага здароўя і далейшых поспехаў", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме Кіраўніка дзяржавы.