Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Польшчы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Польшча на прынцыпах партнёрства і даверу.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што далейшае развіццё беларуска-польскіх міждзяржаўных сувязей, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых галінах поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж беларусамі і палякамі, а таксама стабільнасці ў рэгіёне.