Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Андрыса Ліепу з 50-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Андрыса Ліепу з 50-годдзем.

    "Сваёй шматграннай дзейнасцю Вы дастойна прадаўжаеце традыцыі сям’і Ліепа, уносячы значны ўклад у развіццё мастацтва танца", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Беларускія паклоннікі ведаюць і цэняць Вас як танцоўшчыка, балетмайстра і аўтара цікавых культурных пачынанняў. Спадзяюся, што Ваша супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь і ў далейшым будзе такое ж плённае", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў артысту здароўя, натхнення, новых творчых дасягненняў, шчасця і дабрабыту.