Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анатоля Ярмоленку з 65-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка ансамбля "Сябры" народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 65-годдзем.

    "Вы ўвайшлі ў летапіс нацыянальнай культуры як стваральнік, саліст і нязменны мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры", творчасць якога стала выдатнай з'явай сучаснай эстрады, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Вы прадаўжаеце самааддана служыць беларускаму мастацтву, радаваць сваіх паклоннікаў папулярнымі хітамі і яркімі прэм'ерамі, шмат часу і душэўных сіл аддаяце выхаванню таленавітых маладых выканаўцаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анатолю Ярмоленку і ўсёй яго дружнай творчай сям'і здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця і дабрабыту.