Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандру Герасіменю з заваяваннем сярэбраных медалёў на Алімпіядзе
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па плаванні Аляксандру Герасіменю з заваяваннем двух сярэбраных медалёў на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане.
"Цэлы тыдзень уся краіна з заміраннем сэрца назірала, як ты мужна, упарта і прафесійна змагалася за перамогу. Гэтыя ўзнагароды ты заслужыла па праву. Ты першая ў гісторыі суверэннай Беларусі ўзняла нашу дзяржаву на алімпійскі п’едэстал у такім відзе спорту, як плаванне. Дзякуй табе за прынесеныя Радзіме славу і пашану", - гаворыцца ў віншаванні.
За бліскучыя спартыўныя дасягненні і волю да перамогі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Герасіменя ўзнагароджана ордэнам Айчыны ІІІ ступені.