Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскую чэмпіёнку па спартыўнай гімнастыцы Алену Цюнянкову (Валчэцкую) з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў алімпійскую чэмпіёнку па спартыўнай гімнастыцы Алену Цюнянкову (Валчэцкую) з юбілеем.

    "Высокага прызнання ў свеце спартыўнай гімнастыкі Вы заслужылі як выдатная спартсменка, якая на працягу яркай спартыўнай кар'еры займалася пошукам унікальных практыкаванняў спаборніцкай праграмы, – гаворыцца ў віншаванні. – Асаблівае стаўленне да гімнастыкі і ўласны стыль выступленняў на гімнастычным памосце, што спалучае новыя элементы з майстэрствам і артыстызмам, заваявалі шматлікіх паклоннікаў Вашага таленту".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсменцы здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.