Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Віцэ-прэзідэнта Расійскай акадэміі навук акадэміка Жарэса Алфёрава з днём нараджэння.

    "Мы ведаем і высока цэнім Вас не толькі як аднаго з найвялікшых вучоных сучаснасці, буйнога дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, але і як шчырага і адкрытага чалавека, добрага сябра і праслаўленага земляка. Ваша любоў да Беларусі пацвярджаецца канкрэтнымі справамі па пашырэнню навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва нашых дзяржаў", – гаворыцца ў віншаванні.

    "Вы заўсёды поўныя энергіі і свежых плённых ідэй. Упэўнены, што і ў далейшым Вы будзеце гэтак жа актыўна працаваць на карысць навукі і выхоўваць новыя пакаленні вучняў", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.