Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка НАН Беларусі Мікалая Барысевіча з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 90-гадовым юбілеем Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, акадэміка НАН Беларусі Мікалая Барысевіча.

    Сваімі выдатнымі дасягненнямі Вы ўнеслі важкі ўклад у развіццё айчыннай навукі, заклаўшы асновы шэрага новых напрамкаў у галіне малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі, лазернай фізікі, інфрачырвонай тэхнікі", - адзначаецца ў віншаванні.