Аляксандр Лукашэнка павіншаваў акадэміка НАН Беларусі Арнольда Смеяновіча з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў загадчыка нейрахірургічнага аддзела Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі акадэміка НАН Беларусі Арнольда Смеяновіча з 75-годдзем.
"Упэўнены, што Вашы дараванні, навуковы аўтарытэт і багаты практычны вопыт будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю беларускай медыцыны, захаванню і ўмацаванню чалавечага патэнцыялу нашай краіны", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.