Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Абдэльазіза Бутэфліку з перавыбраннем Прэзідэнтам Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Абдэльазіза Бутэфліку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі.

    "Перакананы, што ўзаемавыгадныя сувязі паміж нашымі краінамі будуць і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца", - гаворыцца ў віншаванні.