Аляксандр Лукашэнка падпісаў Жыллёвы кодэкс

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 жніўня падпісаў Жыллёвы кодэкс.

    Адна з асноўных мэт прыняцця Жыллёвага кодэкса - кансалідацыя назапашанага нарматыўнага масіву ў сферы жыллёвых адносін і забеспячэнне яго сістэмнасці, паколькі дзеючы цяпер кодэкс быў прыняты ў 1999 годзе і з моманту прыняцця не карэкціраваўся. Удасканаленне заканадаўчага рэгулявання гэтай сферы ажыццяўлялася шляхам выдання актаў Прэзідэнта па асобных, найбольш важных пытаннях.

    Жыллёвы кодэкс традыцыйна рэгулюе асноўныя жыллёвыя адносіны, у якіх удзельнічаюць грамадзяне: атрыманне жылых памяшканняў і высяленне з іх, унясенне платы за камунальныя паслугі і кіраванне жыллёвым фондам, выкарыстанне, прыватызацыя, перапланіроўка жылля і іншыя.

    Разам з тым у кодэксе замацаваны шэраг норм, якія маюць важнае значэнне для далейшага ўдасканалення жыллёвых адносін. У прыватнасці, у ім пашыраюцца правамоцтвы ўласнікаў па валоданню і карыстанню прыналежных ім на праве ўласнасці жылымі памяшканнямі. Так, прадастаўленне права валодання і карыстання жылым памяшканнем мужу (жонцы), бацькам і дзецям будзе ажыццяўляцца ўласнікам самастойна без неабходнасці папярэдняга атрымання чыёй-небудзь згоды, іншым родным і сваякам - з пісьмовай згоды членаў, былых членаў сям'і, якія пражываюць сумесна з ім і маюць долю ў праве ўласнасці на гэта жылое памяшканне.

    Устанаўліваецца абавязак рэгістрацыі заключаемых паміж уласнікамі, наймальнікамі, паднаймальнікамі жылых памяшканняў, грамадзянамі, якія з'яўляюцца членамі арганізацый забудоўшчыкаў, і членамі, былымі членамі іх сем'яў у выпадках, вызначаных Жыллёвым кодэксам, пісьмовых пагадненняў аб прызнанні членам сям'і і аб парадку карыстання жылым памяшканнем, а таксама дадатковых пагадненняў да іх у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, што будзе садзейнічаць урэгуляванню ўзнікаючых паміж бакамі канфліктных сітуацый па пытаннях валодання і карыстання жылымі памяшканнямі.

    Рэгламентуецца парадак адчужэння жылых памяшканняў у выпадку парушэння ўласнікамі правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў або ўхілення ад унясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі.

    Вызначаецца парадак пераводу нежылых памяшканняў у жылыя, магчымасць ажыццяўлення якога на гэты час заканадаўствам не прадугледжана.

    Акрамя таго, удакладняецца структура платы за жыллёва-камунальныя паслугі, якая прадугледжвае выдзяленне з платы за тэхнічнае абслугоўванне ў асобны плацеж платы за бягучы рамонт, якая будзе ўносіцца для пакрыцця фактычных затрат па прадухіленню інтэнсіўнага зносу, аднаўленню спраўнасці і ліквідацыі пашкоджанняў канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм дома. Пры гэтым арганізацыям, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, ставіцца ў абавязак пазначэнне ў плацежных дакументах тарыфаў, аб'ёмаў і пераліку аказаных жыллёва-камунальных паслуг па шматкватэрнаму дому.

    Жыллёвы кодэкс уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.