Каментарый да ўказаў № 510 і № 511

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 14 лістапада падпісаў указы, якія датычацца далейшага развіцця ў краіне камвольнай вытворчасці.

    У прыватнасці, Указам № 510 прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013-2015 гадах інвестыцыйнага праекта па стварэнню новай вытворчасці па выпуску канкурэнтаздольных тканін бізнес- і эканомкласаў ва ўмовах ААТ "Камволь" з выхадам на праектную магутнасць у 2017 годзе.

    У прыватнасці, будзе праведзена комплексная мадэрнізацыя вытворчага корпуса, выкананы будаўніча-мантажныя работы, камплектацыя і мантаж асноўнага тэхналагічнага абсталявання, асвоены выпуск тканін, пабудавана аўтаномная энергакрыніца і аб'екты дапаможнага і абслуговага прызначэння.

    Рэалізацыя Указа дасць магчымасць стварыць экспартаарыентаванае прадпрыемства з тэхнічным узроўнем вытворчасці, якая адпавядае патрабаванням лепшых сусветных вытворчасцей аналагічнага профілю.

    Чакаецца павелічэнне рэнтабельнасці продажаў у 2017 годзе да 22,6%, рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго работніка да 61,3 тыс. еўра.

    Указам № 511 прадугледжваецца рэалізацыя ў 2013-2017 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці 6475 тыс.м пагонных шарсцяных тканін у год у ААТ "Сукно". На існуючыя плошчы тонкасуконнага камбіната па вул. Матусевіча, 33 будуць перанесены вытворчыя аб'екты, размешчаныя на пляцоўцы прадзільнай фабрыкі па вул. К.Цэткін у Мінску.

    Для прадзільнай, ткацкай і аддзелачнай вытворчасцей будзе набыта тэхналагічнае абсталяванне, праведзены будаўніча-мантажныя і рамонтныя работы (заменены ўнутрыквартальныя інжынерныя сеткі, праведзена мадэрнізацыя кампрэсарнай станцыі ткацка-аддзелачнай вытворчасці, кацельні і ачышчальных збудаванняў).

    Рэалізацыя Указа дасць магчымасць сканцэнтраваць поўны цыкл вытворчасці на адной пляцоўцы, а таксама павялічыць рэнтабельнасць продажаў у 2018 годзе да 25,6%, забяспечыць рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго работніка да 62,6 тыс. еўра.