Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб тэрмінах правядзення выбараў у Парламент

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 18 чэрвеня падпісаў указы, якія вызначаюць тэрміны правядзення выбараў у Парламент: у Палату прадстаўнікоў - 23 верасня 2012 года; у Савет Рэспублікі - у перыяд з 30 чэрвеня па 30 верасня 2012 года.

    Тэрміны ўстаноўлены з улікам патрабаванняў Канстытуцыі, у адпаведнасці з якой выбары ў новы склад палат Парламента назначаюцца Прэзідэнтам не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да завяршэння паўнамоцтваў гэтых палат дзеючага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў дзеючага чацвёртага склікання завяршаецца 27 кастрычніка 2012 года, Савета Рэспублікі - 31 кастрычніка 2012 года.

    Фінансаванне расходаў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспубліканскім бюджэце на 2012 год.