Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў.

    Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Вадзіму Дзенісенку і Юрыю Караеву.

    Палкоўнікам юстыцыі Сяргею Буйноўскаму і Валерыю Гайдучонку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.

    Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы прысвоена Васілю Сцепаненку.

    Акрамя таго, намесніку Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксею Стуку прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.