Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб заснаванні медаля "160 год пажарнай службе Беларусi"

    Заснаваны юбілейны медаль "160 год пажарнай службе Беларусi". Адпаведны Указ падпісаў 27 мая Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам зацверджаны Палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.

    Юбілейным медалём будуць узнагароджвацца работнікі і грамадзянскі персанал органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

    Медаль будзе таксама ўручацца ветэранам пажарнай службы, службовым асобам дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Беларусі, іншых дзяржаў, іншым асобам за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферах абароны насельніцтва і тэрыторыі Беларусі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, забеспячэння пажарнай, прамысловай і радыяцыйнай бяспекі, грамадзянскай абароны, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях.