Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб устанаўленні юбілейнага медаля "У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане"
У сувязі з
25-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана, а таксама ўлічваючы вялікі
ўклад воінаў-інтэрнацыяналістаў у патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне
грамадзян Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам заснаваў юбілейны медаль
"У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане".
Указам зацверджаны Палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
Юбілейным медалём будуць узнагароджвацца грамадзяне Беларусі (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане ў перыяд са снежня 1979 года па люты 1989 года, а таксама ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечанне памяці загінуўшых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем'яў загінуўшых.