Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб уручэнні дзяржаўных узнагарод

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Старшыню праўлення Таварыства садзейнічання латвійска-беларускім эканамічным сувязям Альфрэда Чэпаніса ордэнам Пашаны.

    Такой высокай узнагароды Альфрэд Чэпаніс удастоены за значны асабісты ўклад у развіццё палітычнага, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй.

    За шматгадовую дзейнасць па папулярызацыі твораў беларускай літаратуры за мяжой, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Азербайджанам медаля Францыска Скарыны ўдастоена Старшыня праўлення таварыства "Кніга" (Азербайджанская Рэспубліка) Салахава Зарыфа Тэймур гызы.

    Медалём Францыска Скарыны адзначаны вялікі асабісты ўклад Старшыні Думы Сургута Сяргея Бандарэнкі ва ўмацаванне эканамічных і культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.

    Указы аб гэтым Кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў 16 красавіка.