Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" 

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі".

    Указам прадугледжваецца пераўтварэнне ДУ "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі" ў РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".

    Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце іншых мер, накіраваных на ўрэгуляванне бягучых пытанняў, якія датычацца дзейнасці арганізацыі, што выконвае функцыі заказчыка па будаўніцтве АЭС, а таксама фінансавання будаўніцтва АЭС і аб'ектаў яе інфраструктуры.