Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб пытаннях дзейнасці мытных органаў і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
Мытным органам Беларусі перадаюцца асобныя функцыі Транспартнай інспекцыі Мінтранса, якія ажыццяўляюцца непасрэдна ў аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу, за выключэннем рэалізуемых ёю ўнутры краіны. Адпаведны Указ "Аб пытаннях дзейнасці мытных органаў і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" падпісаў Кіраўнік дзяржавы.
Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта аб скарачэнні колькасці кантрольных службаў на граніцы і аптымізацыі іх функцый.
У сувязі з перадачай функцый уносяцца адпаведныя змяненні ў нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі кантролю за ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак (аўтамабільны кантроль) і выкананнем параметраў аўтамабільных транспартных сродкаў (вагамерны кантроль). Акрамя таго, упаўнаважаныя службовыя асобы мытных органаў надзяляюцца правам складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях у частцы невыканання парадку ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак і ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў.
Указам устараняюцца некаторыя прабелы і неадназначнае тлумачэнне нарматыўных прадпісанняў, а таксама сістэматызуюцца прававыя нормы ў галіне спагнання плацяжоў.
Скарачэнне колькасці кантрольных службаў на граніцы, перанос спагнання збораў за праезд транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання і платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў з пунктаў пропуску ўнутр краіны дадуць магчымасць паскорыць пасажыра- і таварапатокі, што, безумоўна, будзе садзейнічаць павышэнню транзітнай прывабнасці дзяржавы.