Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў".
Стыпендыі на другі семестр 2011/2012 навучальнага года ў памеры Br600 тыс. прысуджаны 194 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі.
Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br4 млн. да Br5,5 млн. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду ўзнагароджаны 7 пераможцаў 8-й Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы і фізіцы (Казахстан, 2012 год), пераможца VI Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў (Азербайджан, 2012 год) і 3 пераможцы XIX Міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных.
Прэміямі ў памеры ад Br500 тыс. да Br1 млн. узнагароджаны 29 пераможцаў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2012 года.
Пяцьдзесят восем пераможцаў XX Рэспубліканскага турніру юных фізікаў, 127 пераможцаў XVI Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ (канферэнцыі) вучняў па матэматыцы, фізіцы, астраноміі, інфарматыцы, хіміі, біялогіі, 34 пераможцы XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ адзначаны прэміямі фонду ў памеры ад Br400 тыс. да Br700 тыс.
Матэрыяльная дапамога ў памеры ад Br500 тыс. да Br1 млн. аказана 7 пераможцам Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу (Расія, 2012 год) і 4 пераможцам VI Адкрытай алімпіяды школьнікаў па праграміраванню (Расія, 2012 год).
Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для іх пошуку, станаўлення і развіцця.