Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне па падтрымцы таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне "Аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і аб выдзяленні сродкаў на
фінансаванне расходаў гэтага фонду ў 2014 годзе".
На фінансаванне расходаў фонду ў 2014 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзелена Br5 млрд.
Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 63 чалавек і 9 творчых калектываў.
Гранд-прэміямі ў памеры ад Br7,8 млн да Br11,9 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.
Стыпендыі фонду ў памеры ад Br650 тыс. да Br390 тыс. назначаны 19 пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў і конкурсу Саюзнай дзяржавы.
Грашовымі прэміямі рознага памеру заахвочаны 37 пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.
6 актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br1,3 млн.
Таксама сродкі фонду ў 2014 годзе будуць накіраваны на выплату грашовых прэмій пераможцам Міжнароднага конкурсу піяністаў "Мінск-2014", XII Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Музыка надзеі", Рэспубліканскага адкрытага конкурсу кампазітараў імя Ю.У.Семянякі, арганізацыю і правядзенне справаздачнага канцэрта і Рэспубліканскай мастацкай выстаўкі лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.