Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў на фінансаванне творчых і іншых праектаў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб выдзяленні больш як Br3,1 млрд. са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва на фінансаванне творчых і іншых праектаў.
На рэстаўрацыю і музеефікацыю гісторыка-культурных каштоўнасцей Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку выдзелена Br420 млн., Нацыянальнаму гістарычнаму музею - Br118 млн.
Маладзёжнаму тэатру эстрады і Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя М.Горкага выдзяляецца адпаведна Br680 млн. і Br500 млн. на набыццё сцэнічнага і іншага абсталявання.
Са сродкаў фонду таксама будзе прафінансавана набыццё музычных інструментаў для народнага духавога аркестра "Віціны" на суму амаль Br200 млн.
Акрамя таго, Br950 млн. выдзяляецца прыватнай тэатральна-відовішчнай установе "Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшэн" на арганізацыю і правядзенне ХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
Літаратурнаму музею М.Багдановіча будзе накіравана Br50 млн. на арганізацыю выстаўкі "Праглядзіце гэты томік...", прысвечанай 100-годдзю з дня выхаду зборніка вершаў паэта "Вянок".
Падпісанне Распараджэння будзе садзейнічаць рэалізацыі сацыяльна значных творчых праектаў, павышэнню кваліфікацыі музейных работнікаў і стане яшчэ адным сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі беларускай культуры.