Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для аздараўлення ў Беларусі японскіх дзяцей

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Рэспубліцы Беларусь японскіх дзяцей, пацярпелых ад аварыі на АЭС "Фукусіма".

    Згодна з дамоўленасцямі з японскім бокам, у Беларусі ў перыяд з 23 па 31 ліпеня і з 1 па 9 жніўня 2014 года пройдуць аздараўленне 32 падлеткі з Японіі. Такі адпачынак арганізуецца ў Рэспубліцы Беларусь з 2012 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

    У праграму адпачынку будуць уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі і разнастайныя экскурсіі. Для ўдзельнікаў змен запланаваны паездкі ў старажытны Полацк, горад-герой Мінск, у замкі Беларусі.