Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для аздараўлення ў Беларусі японскіх дзяцей
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Рэспубліцы Беларусь японскіх дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС "Фукусіма".
У адпаведнасці з дамоўленасцямі з японскім бокам, у Беларусі ў перыяд з 29 ліпеня па 9 жніўня 2013 года пройдуць аздараўленне 25 падлеткаў з Японіі. Адпачынак японскіх дзяцей будзе арганізаваны ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня.
Аналагічная гуманітарная дапамога была аказана Японіі ў 2012 годзе, калі па запрашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 японскіх падлеткаў з рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на АЭС "Фукусіма", у суправаджэнні двух дарослых адпачывалі і праходзілі аздараўленне ў цэнтры "Зубраня". У праграму адпачынку былі ўключаны адукацыйныя, аздараўленчыя і забаўляльныя мерапрыемствы. У ходзе разнастайных экскурсій было арганізавана азнаямленне з гістарычнай і культурнай спадчынай Рэспублікі Беларусь. У мэтах павышэння эфектыўнасці аздараўленчых мерапрыемстваў дзецям з Японіі назначаліся розныя медыцынскія працэдуры. Ім таксама правялі ўльтрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы.