Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2014 годзе і аб зацвярджэнні рашэння савета гэтага фонду"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб фінансаванні расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў у 2014 годзе і аб зацвярджэнні рашэння савета гэтага фонду".

    На фінансаванне расходаў фонду ў 2014 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзелена Br5 млрд 431 млн 230 тыс.

    Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 95 чалавек і 4 творчых і навуковых аб'яднанняў вучняў.

    Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br5,2 млн да Br5,85 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 11 пераможцаў міжнародных алімпіяд і канферэнцый.

    Заахвочвальная стыпендыя ў памеры Br520 тыс. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду назначана пераможцу ХХ Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы.

    Тром пераможцам міжнародных, рэспубліканскіх конкурсаў і іншых мерапрыемстваў будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br3,25 млн кожнаму.

    Грашовымі прэміямі рознага памеру заахвочаны 34 пераможцы XV Рэспубліканскага конкурсу (турніру) юных матэматыкаў і 46 пераможцаў іншых інтэлектуальных конкурсаў.

    Па рашэнні фонду ў мэтах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай баз будзе аказана фінансавая падтрымка інтэлектуальнаму аб'яднанню настаўнікаў і вучняў "Аўгустава: мінулае і сучаснасць" гімназіі № 4 г.Гродна ў памеры Br70,2 млн; маладзёжнай экалагічнай арганізацыі "Экасвет" гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага г.Гродна ў памеры Br52 млн; навуковаму таварыству вучняў "Обитель знаний" гімназіі № 29 г.Мінска ў памеры Br89,7 млн; творчаму аб'яднанню вучняў і моладзі "Чысты свет" Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа ў памеры Br100,1 млн.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных вучняў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.