Каментарый да ўказаў па вырашэнні праблемных пытанняў у АПК
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў чатыры ўказы, падрыхтаваныя міжведамаснай рабочай групай для вырашэння праблемных пытанняў у аграпрамысловым комплексе.
Указ № 347 "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы" накіраваны на ўдасканаленне механізмаў рэалізацыі аграрнай палітыкі і прадугледжвае меры па стварэнні эканамічных і прававых асноў для матываванага і эфектыўнага гаспадарання суб'ектаў у сельскай мясцовасці.
Нормы гэтага дакумента забяспечваюць выкананне міжнародных дамоўленасцей, што абмяжоўваюць выкарыстанне мер дзяржаўнай падтрымкі, якая аказвае скажаючае ўздзеянне на гандаль.
Указ № 348 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу" накіраваны на вырашэнне гэтай задачы па некалькіх напрамках: за кошт стымулявання стварэння буйных арганізацыйных структур (аграхолдынгаў) і за кошт паляпшэння ўмоў крэдытавання сельскагаспадарчых арганізацый.
Меры, што прапануюцца ў дакуменце, дадуць магчымасць стварыць умовы для стымулявання інтэграцыйных працэсаў у аграпрамысловым комплексе, зрабіць больш даступнымі крэдытныя рэсурсы, без якіх развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці немагчыма, вызваліць уласныя абаротныя сродкі гаспадарак на развіццё, павысіць эфектыўнасць іх функцыянавання.
Указ № 349 "Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)" устанаўлівае, што калгасы (СВК) да 31 снежня 2016 года падлягаюць пераўтварэнню ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы.
Арганізацыйна-прававая форма юрыдычнай асобы, што ствараецца ў выніку пераўтварэння калгаса, вызначаецца рашэннем агульнага сходу членаў калгаса. Пры пераўтварэнні калгаса ў гаспадарчае таварыства долі ў статутным фондзе гэтага таварыства размяркоўваюцца паміж фізічнымі асобамі - членамі пераўтвараемага калгаса і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, на тэрыторыі якой ён размешчаны.
Згодна з Указам да юрыдычнай асобы, якая ствараецца пры пераўтварэнні калгаса, пераходзіць права карыстання зямельнымі ўчасткамі, а меры эканамічнага стымулявання, устаноўленыя калгасу, захоўваюць адносна яго сваё дзеянне.
Указ № 350 "Аб асаблівасцях пастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб" накіраваны на спрашчэнне правапрымяняльнай практыкі ў гэтай сферы, узаемнае выкананне і абарону правоў, інтарэсаў вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і яе нарыхтоўшчыкаў.