Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Уладзіміра Арчакова Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Уладзіміра Арчакова Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі, вызваліўшы яго ад пасады начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Генерал-маёр Аляксей Ялфімаў вызвалены ад пасады Намесніка Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце.
Палкоўнік Сяргей Феакцістаў назначаны начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Адпаведныя ўказы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага.