Аляксандр Лукашэнка назначыў Леаніда Мальцава Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі.
Палкоўнік Аляксандр Баечка вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі і залічаны ў распараджэнне Старшыні Дзяржпагранкамітэта.
Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 лістапада.