Аляксандр Лукашэнка ў свята Ражджаства Хрыстовага наведаў Храм-помнік Усіх Святых
- 5
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў свята Ражджаства Хрыстовага
наведаў Храм-помнік Усіх Святых у Мінску.
Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі запаліў калядную свечку ў прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля. З нагоды свята яны таксама абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў Мітрапаліту сервіз з відарысамі Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.
У сваю чаргу прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы падарыў Прэзідэнту факсімільную копію старажытнага Евангелля.
Выхаванцы нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода віталі Кіраўніка дзяржавы вершамі. Аляксандр Лукашэнка таксама паслухаў калядныя песнапенні ў выкананні мужчынскага хору гэтага прыхода.
Размова Аляксандра Лукашэнкі з Мітрапалітам Паўлам прадоўжылася за чаяпіццем.
Да наведвання храма Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем усклалі кветкі да помніка Патрыярху Аляксію II.