Аляксандр Лукашэнка наведаў Мінскі аэраклуб ДТСААФ

  • 7
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 21 чэрвеня наведаў Мінскі аэраклуб ДТСААФ.

Прымаючы даклад кіраўніцтва Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання ДТСААФ, Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на неабходнасці развіцця яго матэрыяльнай базы для падрыхтоўкі большай колькасці спецыялістаў па лётных і вадзіцельскіх спецыяльнасцях, у тым ліку, для патрэб Міністэрства абароны.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ДТСААФ павінна стаць "магутнай грамадскай альтэрнатывай" структуры Міністэрства абароны для выяўлення недахопаў у дзейнасці абароннага ведамства.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўнікам Мінска і Мінскай вобласці ўнесці "сур'ёзныя праекты" па развіцці тэрыторыі аэрадрома "Ліпкі".

Прэзідэнт прыняў удзел у авіяцыйна-спартыўным свяце, прысвечаным 80-годдзю з дня ўтварэння Мінскага аэраклуба ДТСААФ і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўніку дзяржавы былі прадэманстраваны музей авіяцыйнай тэхнікі, пляцоўкі тэхнічных відаў спорту, якія развіваюцца на базе Мінскага аэраклуба ДТСААФ.

Пасля завяршэння паветранай праграмы свята Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з лётчыкамі ДТСААФ і ветэранамі аэраклуба.