Аляксандр Лукашэнка наведае 3-4 кастрычніка Казахстан
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3-4 кастрычніка з афіцыйным візітам наведае Казахстан.
Праграмай візіту запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева ў фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе, сумеснае наведванне Беларуска-казахстанскага вучэбна-вытворчага цэнтра падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі інжынерных кадраў пры Казахстанскім агратэхнічным універсітэце імя С.Сейфуліна.
Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.
Па аб'ёму беларускага экспарту Казахстан з'яўляецца трэцім па значнасці партнёрам Беларусі сярод краін СНД (пасля Расіі і Украіны). Беларусь разглядае Казахстан у якасці апорнай пляцоўкі для нарошчвання экспарту ў рэгіён Цэнтральнай Азіі.
Па выніках 7 месяцаў 2013 года тавараабарот паміж дзвюма краінамі перасягнуў $500 млн. пры аб'ёме беларускага экспарту амаль $460 млн. Аснову паставак у Казахстан складалі машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту, трактары і седлавыя цягачы, шыны, малако і малочныя прадукты, мэбля, грузавыя аўтамабілі, вырабы з дрэва, мяса і мясапрадукты, цукар, вырабы з пластыку, лекавыя сродкі.