Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю
Рабочы візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю пачаўся 11 лютага.
У ходзе тэлефоннай размовы, якая адбылася напярэдадні, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Сочы і азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года.
Плануецца, што Кіраўнік беларускай дзяржавы агледзіць спартыўныя і іншыя аб’екты інфраструктуры, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг рабочых сустрэч. Там жа Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь правядзе кароткачасовы водпуск.