Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Уга Чавеса
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Каракас для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса.
Напярэдадні Кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваў асабістыя пасланні са словамі спачуванняў сям'і свайго блізкага сябра, яго брату, губернатару штата Барынас Адану Чавесу, Віцэ-прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура, Старшыні Нацыянальнай асамблеі Дзіясдаду Кабелья і ўсяму венесуэльскаму народу.
Беларусь далучылася да жалобных мерапрыемстваў, якія праходзяць у шэрагу краін свету ў сувязі са смерцю венесуэльскага лідара. Па даручэнню Аляксандра Лукашэнкі над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі. Усім тэле- і радыёканалам рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы.