Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

    Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане


    Паважаныя таварышы!

    15 лютага 2014 года мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 25-годдзе з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

    Дзесяць далёкіх гадоў удалечыні ад Радзімы нашы ваеннаслужачыя выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, праяўляючы небывалую мужнасць, самаадданасць і адвагу. Мы заўсёды будзем помніць тых, хто не вярнуўся з пекла баёў.

    Афганскі ваенны канфлікт стаў першай вялікай антытэрарыстычнай аперацыяй навейшай гісторыі, спробай спыніць спаўзанне свету ў крывавы хаос.

    З гонарам пранёсшы праз гады і выпрабаванні свой баявы сцяг, многія з вас прадаўжаюць дастойна працаваць на карысць Беларусі. Сёння, ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці, наша дзяржава высока цэніць ролю воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, стойкасці і самаадданага служэння Айчыне.

    Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

    Аляксандр Лукашэнка