Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот Папу Рымскаму Бенядзікту XVI

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот Папу Рымскаму Бенядзікту XVI са словамі павагі і ўдзячнасці.

    "У Беларусі з разуменнем і пачуццём шкадавання ўспрынялі Ваша рашэнне аб зняцці з сябе паўнамоцтваў пераемніка Святога Пятра. За гады Вашага служэння з усёй паўнатой раскрыўся сэнс місіі Пантыфіка. Вы нястомна змагаліся за захаванне маральных каштоўнасцей хрысціянства, якія з'яўляюцца базавымі для вырашэння праблем сучаснага свету, рабілі ўсё для ўзвядзення мастоў узаемаразумення, павагі і любові паміж рознымі краінамі, народамі і канфесіямі", – гаворыцца ў звароце.

    "З вялікім задавальненнем я ўспамінаю сустрэчу з Вамі ў Ватыкане. Ваша адкрытая пазіцыя і ўвага да нашай краіны, садзейнічанне развіццю адносін паміж Апостальскім Прастолам і Беларуссю прынеслі Вам павагу і ўдзячнасць беларускіх грамадзян", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Бенядзікту XVI словы шчырай удзячнасці, пажаданні моцнага здароўя, аптымізму і Божай дапамогі на многія гады.