Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму
Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі са словамі павагі і ўдзячнасці.
"Усё Ваша жыццё - сведчанне адданасці аднойчы і назаўсёды выбранаму шляху - служэнню Богу і людзям, пропаведзі адвечных каштоўнасцей веры, любові, міласэрнасці, - гаворыцца ў звароце. - Трыццаць пяць гадоў Вы ўзначальвалі Беларускую Праваслаўную Царкву. Для Вас гэта былі складаныя і цікавыя гады, напоўненыя нястомнай працай і малітвай. Менавіта Вы стаялі ля вытокаў адраджэння Праваслаўя ў Беларусі. Пад Вашым архіпастарскім кіраўніцтвам ствараліся сотні праваслаўных прыходаў, будаваліся новыя цэрквы і рэстаўрыраваліся гістарычныя святыні, адкрываліся духоўныя семінарыі і нядзельныя школы. Асаблівую ўвагу Вы ўдзялялі выхаванню традыцый хрысціянскай маралі, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны беларускага народа".
"Сёння Праваслаўная Царква з'яўляецца самай масавай і аўтарытэтнай рэлігійнай арганізацыяй нашай краіны. Несумненна заслуга ў такім паспяховым і плённым яе развіцці належыць Вам, першаму ў гісторыі Экзарху Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вы сталі для многіх пакаленняў свяшчэннікаў і вернікаў унікальным прыкладам адданасці сваёй справе", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з цеплынёй і любоўю ўспамінае сустрэчы і размовы з Мітрапалітам Філарэтам. "Для мяне Вы былі і застаяцеся мудрым настаўнікам, добрым сябрам і дарадчыкам. І я зноў і зноў гатовы захапляцца Вашым аптымізмам, жыццялюбствам і цудоўным пачуццём гумару", - гаворыцца ў звароце.
"Беларускія грамадзяне аднадушныя ў прызнанні Вашых заслуг і шчыра ўдзячныя за ўсё зробленае для нашага народа. Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце садзейнічаць умацаванню спакою і сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве, абуджэнню ў сэрцах дабра і чалавекалюбства", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.