Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні з Днём Перамогі
Напярэдадні святкавання гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, выдатным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў.
"У памяці цяперашніх пакаленняў назаўсёды застанецца гераічны подзвіг савецкіх людзей, якія адстаялі свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, выратавалі свет ад фашызму. Перакананы, што брацкая дружба нашых народаў, якая прайшла праз вельмі цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, будзе і ў далейшым садзейнічаць паступальнаму і ўсебаковаму развіццю беларуска-расійскіх адносін саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства", - гаворыцца ў віншавальным пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.
Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Рэспублікі Арменія Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Грузіі Міхеілу Саакашвілі, Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызскай Рэспублікі Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці, Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Ісламу Карымаву і Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу.
Акрамя таго, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь накіраваў віншавальныя пасланні Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргею Нарышкіну, а таксама Яго Святасці Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама накіраваў віншаванні з Днём Перамогі Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргею Іванову, Мэру Масквы Сяргею Сабяніну, Міністру замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргею Лаўрову, Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, Генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаю Бардзюжу.