Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам канферэнцыі "Прафесійная адукацыя ва ўмовах глабальных выклікаў"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі "Прафесійная адукацыя ва ўмовах глабальных выклікаў" з пачаткам работы гэтага форуму.
"Сучасныя, добра падрыхтаваныя, улюбёныя ў сваю прафесію кадры з'яўляюцца адной з важнейшых састаўных частак паспяховай мадэрнізацыі вытворчасці і выхаду на новыя рубяжы ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Таму ў Беларусі падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых і спецыялістаў заўсёды была і застаецца прадметам прыярытэтнага дзяржаўнага клопату. Мы ганарымся тым, што змаглі захаваць і ўмацаваць нацыянальную сістэму прафесійнай адукацыі, забяспечыць яе ўдасканаленне з улікам патрэбнасцей суверэннай Беларусі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што беларускі вопыт паслужыць добрым прыкладам для многіх краін, а зацікаўлены дыялог педагогаў, вучоных і экспертаў дапаможа знайсці шляхі вырашэння актуальных пытанняў кадравага забеспячэння розных сфер эканомікі для ўстойлівага развіцця дзяржавы.